Фольклорный ансамбль "Ромашинская слободка"

Четверг, 28.03.2024, 13:22

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Guda - Архаічныя абрадавыя сьпевы (2007) - Форум | Регистрация | Вход

[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: дядя_Миша, Музыковед  
Форум » Фольклорный архив » Музыкальный форум » Guda - Архаічныя абрадавыя сьпевы (2007)
Guda - Архаічныя абрадавыя сьпевы (2007)
дядя_МишаДата: Понедельник, 27.02.2012, 00:51 | Сообщение # 1
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Репутация: 4
Статус: Offline


1. Каралю-каралевічу (Веснавая) 1:06
2. Клiк, вясна! (Гуканьне вясны) 1:13
3. Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая) 1:36
4. Ой, да за гуменьцам (Валачобная) 2:52
5. А дзе ж ты, Юр'я, ўрасiўся (Юраўская) 1:18
6. Юр'я, ўставай рана (Юраўская) 1:34
7. Мядунiца (Веснавая карагодная) 1:13
8. Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы) 2:04
9. За горэю крэмянэю (Веснавая) 1:32
10. Паганяй волы (Веснавая) 2:04
11. Што й па мору (Веснавая карагодная) 3:13
12. Ой, бяроза белая (Веснавая) 2:06
13. Ой, дай божэ тэплэ лiто (Веснавая талочная) 1:56
14. А на траваццэ, рано (Купальская) 1:31
15. Па бару хаджу (Пятроўская) 1:42
16. Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская) 1:28
17. Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная) 1:53
18. Соняйка да на заходе (Вясельная) 1:21
19. Маладзенькая Галечка (Вясельная) 1:38
20. Й у недiлечку рано (Вясельная) 3:22
21. Наварыў братка піва (Восеньская бяседная) 2:46
22. Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная) 2:40
23. Мяцелiца (Калядная) 1:02
24. А йшла колiда па льду (Калядная) 1:12
25. Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная) 1:49

Скачать - 159 Мб - 320 kbts

Источник: http://www.perunica.ru/miusik....07.html
См. также: http://guda.fromby.net/
http://guda-group.livejournal.com/

Прикрепления: 1098489.jpg (51.9 Kb) · 8197545.jpg (69.6 Kb)
 
дядя_МишаДата: Понедельник, 27.02.2012, 00:54 | Сообщение # 2
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Репутация: 4
Статус: Offline
1
Каралю, каралевічу,
Пастой ты кай калодзежа.

Покуль я каня выведу,
Покуль я сядло вынесу.

Як паедзем з каралём на войну,
Да й зваюем каралеўну-Зямлю.

2
Клік, вясна! Клік, вясна!
А што ты нам прынесла?
Старым бабкам -- па кіёчку,
Малым дзеткам -- па яечку,
Красным дзеўкам -- па вяночку,
Маладзіцам - па дзіцятку.

3
Вілейскі раён Мінскай вобласьці
Дзякуй Богу, што вясна прыйшла.
Я, малода, каля жыта пайшла.
Расці, жыта, караністае,
Караніста-ядраністае.
Каб у трубы пакачалася,
Каб я, молада, нажалася
І ў снапочкі нанасілася.

4
в.Морач Клецкага раёна Мінскай вобласьці
Ой, да за гуменьцам, да за новенькім
Да віно ж маё зеляное*.
Да парос авёс да зеляненькі.
Да ўнадзіўся конік вараненькі.
Выйшаў-выбег сьлічны панічык,
Выйшаў-выбег да і засьмяяўся:
"А чаго ты, конік, так разгуляўся,
Так разгуляўся, лавіцца ня даўся?
А я ж цябе, конік, сам іспаймаю,
Сам іспаймаю, сядлом асядлаю.
Асядлаю да й паеду.
Да й паеду ў чужую зімачку,
У чужую зімачку да й па дзевачку.
Полем еду, жыта красуе,
Сялом еду, людзі дзівуюць.
Да чый сын едзе, то таму і добра,
А чый зяць будзе, то таму найлепей".

* Рэфрэн "Да віно ж маё зеляное"
паўтараецца пасля кожнага радка.


5
В.Валавікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласьці
А дзе ты, Юр'я, урасіўся,
А дзе ты, Юр'я, умачыўся.
Па барах, па далах ходзячы,
А людзям жыта родзячы.
 
дядя_МишаДата: Понедельник, 27.02.2012, 00:55 | Сообщение # 3
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Репутация: 4
Статус: Offline
6
Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці
Юр'я! Ўставай рана.
Юр'я! Ўмыйся бела.
Юр'я! Вазьмі ключы.
Юр'я! Выйдзі ў поле.
Юр'я! Адамкні зямлю.
Юр'я! Пусьці расу,
Юр'я! Мядовую.
Юр'я! Пусьці траву,
Юр'я! Шаўковую

7
Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласьці
Мядуніца, мядуніца лугавая,
Ой, лугавая.
Чом ня пахнеш, чом ня пахнеш
Ва ўсём лузе?
Ой, ва ўсём лузе.
Як мне пахнуць, як мне пахнуць
Ва ўсём лузе.
Ой, ва ўсём лузе?
Стары бабы, стары бабы
Прысядзелі.
Ой, прысядзелі.
Маладзіцы, маладзіцы
Прыстаялі.
Ой, прыстаялі.
Красны дзеўкі, красны дзеўкі
Прыскакалі.
Ой, прыскакалі.

8
в.Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласьці
Што й на нашай на вуліцы да на перавулку
Ой, люлі-люлі, да й на перавулку.
Закурыла дзевачка да хлопчыку трубку.
Трубка мая, паліванка, чубок чарятовый.
Любі мяне, дзевачка, што я чарнабровый.
Сам малоды, конь вароны, у гуселькі грае.
Няхай маю дзевачку ніхто не займае.
А хоч займе, хоч ня займе, няхай не цалуе.
Ліцо бела, бровы чорны ёй няхай ня псуе.

9
в.Вэлута Лунінецкі раён Брэсцкай вобласьці
За горэю крамянэю
Росце жыто з лебядою
А пшаніца із травою.
Там Таццяна жыто жала,
Правой ручкой жыто жала,
А левою подбірала.

10
в.Повалака Воранаўскі раён
Гродзенскай вобласьці

Паганяй волы ў сад вішнёвы,
Ой, да люлі-люлі, ў сад вішнёвы.
Урасілася, бо раса была.
Любілі хлопцы - хараша была.
Вон любілі, я й не любіла.
Купілі сукню, я не насіла.
Як насіць буду - спамінаць буду.
Як знашу яе - забываць буду.

11
в.Азярышча Рагачоўскага раёна
Гомельскай вобласьці

Што й па мору, мору сіняму
Там плавала стада белых лебядзей
Са малымі лебядзятамі.
Адкуль узяўся сіза-белы арол,
Разьбіў стаду ўсё па сіняму мору,
Белы пушок да па небейку пайшоў,
Сіза пер'е па зялёнаму лужку.
А хто ж гэта сіза пер'е сабярэ?
Зьбярэ пер'е красна дзевіца
Свайму дружку да ў падушачку.
Ляжы, дружок, да ня гневайся,
Не за цябе мне хацелася.
Хацелася мне за гожага,
За гожага, за румянага,
За Ванюшку кучаравага.
 
дядя_МишаДата: Понедельник, 27.02.2012, 00:56 | Сообщение # 4
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Репутация: 4
Статус: Offline
12
в.Раеўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласьці
Ой, бяроза белая, чаго ты ня зелена?
Як жа мне зялёнай быць, а штодзень купцы едуць.
А штодзень купцы едуць, маё лісцейка ломяць.
Маё лісцейка ломяць, маё голлейка паляць.

Маладая дзевачка, чаму ты ня весела?
Як жа мне вясёлай быць, а штодзень сваты едуць.
Да штодзень сваты едуць, на дзень па двоя-троя.
На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацьвёра.

13
в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласьці
Ой, дай, Ьожэ, тэплэ літо,
Зароды нам добрэ жыто
Коб колосок похіліўся.
Коб колосок похіліўся,
Сын мацеры поклоніўся.
Не кланяйся, мой сыночку,
Бо поедзеш на войночку.
Бо поедэш на войночку
На немецкую граніцу.
На немецкую граніцу,
На чужую стороніцу.

14
А на траваццэ
Рано, рано*.
На мураваццэ.
Стары дзед плача.
-- Чаго, дзед, плачаш?
-- Баба набіла.
Берасцён разбіў,
Смятану разліў.

*Рэфрэн "Рано, рано" паўтараецца
пасля кожнага радка.


15
в.Таўпечыцы Магілёўскага раён Магілёўскай вобласьцi
Па бару хаджу, ягадкі бяру.
Ой, лі, ой, люлі, ягадкі бяру.*
Недаспелыя, недазрэлыя.
Мяне мамачка ў двор гукае:
"Прыехалі купчыкі маладзенькія,
Прывезлі персьценькі залаценькія.
На твае ручанькі на бяленькія.
На твае пальчыкі на таненькія".
*Рэфрэн "Ой, люлі-люлі" паўтараецца
пасля кожнага радка з другім яго паўвершам


16
Да пад мостам рыба с хвостам, вадзіца лялея.
Гэй, гэй, касары, вы касарыкі мае*.
Маладая дзяўчыначка работаць не ўмея.
Як рабіць, не бяжыць, жаць - не перагнецца.
Як пачуе -- ісьці есьці -- як цяцера ўецца.
На тым баку дуба сякуць, а на гэтым трэскі.
На тым баку цалуюцца, а на гэтым не с кем.
Сякуць дуба, сякуць дуба, куды трэскі ляцяць,
Аддай, аддай, мой татачка, куды вочкі глядзяць.
Сякуць дуба, сякуць дуба, куды коцяцца.
Аддай, аддай, мой татачка, куды хочацца.

17
в.Забор'е Чашніцкага раёна Віцебскай вобласьці
Пара, жнейкі, дамоў ісьці,
Пасорала зара ключы.

Пасорала зара ключы,
Кала постаці йдучы.

А хто ж тыя ключы знойдзець,
У тую восень замуж зойдзець.

А там дзевачка ішла,
Яна тыя ключы знайшла.

Яна тыя ключы знайшла,
У тую восень замуж пайшла.

18
в.Малькавічы Ганцавіцкага раёнa Брэсцкай вобласьці
Сонейко да на заходе,
Дзевочка да на выяздзё.
Свое дворы кужалём сцелё,
А ворота да кітайкою.
Кабы была да хозяйкою.

19
в.Чэневічы Івейскага раёнa Гродзенскай вобласьці
Маладзенькая Галечка,
Чаму така харошая?
А ці сонца цябе радзіла,
Ці месяц цябе гадаваў.
А ня сонца мяне радзіла,
Ня месяц мяне гадаваў.
Спарадзіла мяне маці
На цясовай караваці.
На пуховых падушачках,
На шаўковых дзяружачках.
 
дядя_МишаДата: Понедельник, 27.02.2012, 00:57 | Сообщение # 5
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Репутация: 4
Статус: Offline
20
в.Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласьці
Й у нядзелечку рано
Да сынэло, да морэ йграло.

Да сынэло, да морэ йграло,
Там сонцэ да купалос.

Там сонцэ да купалоса,
Да дзевочка сонцэ ймала.

Да дзевочка сонцэ ймала,
Да й сама й у морэ пала.

Да й сама й у морэ ўпала,
Собі бацюхна жадала.

Собі батюхна жадала,
"Да бацюхна мой родненькі.

Да бацюхна мой родненькi,
Да выратуй а мяне з мора.

Да выратуй а мяне з мора,
Із вялікага гора.

Із вялікого гора.
"Да дзіцятко мое родненькае.
Рад бы ж я да ратоваць

Рад бы ж я да ратоваці,
Да ні човночка, ні вясла.

Да ні човночка, ні вясла, --
Усе тэе хвіля понёсла.

Й усе тэе хвіля понёсла
Да за рэкі быстрэнькіе.

Да за рэкі быстрэнькіе,
Да за лозы гусценькіе".

21
в.Усьвят Магілёўская вобласьць
Наварыў братка піва,
Хоць нямнога -- хмяльнога.
Як пазваў к сабе гасцей
Да ўсё родненькіх сясцёр.
Па багатую сястру
Пару конікаў паслаў.
А па бедну сястрыцу
Ды людзямі наказаў.
Ён багатую сястру
Да віном-півам поіць,
Ой, а бедну сястрыцу
Да ўсё горкай гарэлкай.
Ён багатую сястру
Начаваць астаўляе,
Ой, а бедну сястрыцу
Ён дамоў адпраўляе:
-- Ідзі, сястра, дамовачкі
Супраціў цёмнай ночкі.
-- А нашто ж было, братка,
Да на пір мяне зваці,
Як супроць цёмнай ночкі
Да дамоў адпраўляці.
Пайшла сястра дамовачкі
Супраціў цёмнай ночкі.
Як сустрэла сястрыцу
Да дванаццаць шэрых ваўкоў.
Разарвалі сястрыцу
На дванаццаць роўных кускоў.
Расставалась сястрыца
Сваіх дзетачак звала:
-- Ой, дзеці, мае дзеці,
Да сучыце па мне свечы.

22
в.Морач Клецкі раён Мінскай вобласьці
Добры вечар табе, пане гаспадару.
Радуйся! Ой, радуйся, земля,
Сын Божы нарадзіўся!*
Засьцілайце столы, усе колькі маем.
Да й кладзіце калачы сьвятое пшаніцы.
Да й прышлі к нам жэ тры сьвяты ў госьці.
Да й першае сьвято - Хрыстова Раджэньне.
А другое сьвято - Сьвятога Васільля.
А трэцяе сьвято - Сьвятое Хрышчэньне.
*Рэфрэн "Радуйся! Ой, радуйся, земля, Сын Божы
нарадзіўся!* паўтараецца пасля кожнага радка.


23
в.Юнькі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці
Мяцеліца,
Каляда.
Не завявай сьцежак-дарожак,
Каляда.
Дзе сьцежачка, там кветачка,
Каляда.
Дзе кусточак, там цьвяточак,
Каляда.
За такамі у ельнічку
Каляда
Гарыць, гарыць Ананькава
барада.
А хто будзе яе тушыць?
Каляда.
А хто любіць, хай той тушыць
Каляда.
Танечка любіць, хай яна тушыць,
Каляда.

25
Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласьці
А йшла Каляда па льду
Коліда, коліда.
Рассыпала Каляду па льду
Коліда, коліда.
Ты, Галiчка, не гуляй,
Каляду сабірай.
Коліда, коліда.
Каляду сабірай,
Сваім дзеткам аддавай.
Коліда, коліда.
А каб яны, дзеткі,
Да разумны расьлі.
Коліда, коліда.
Да разумны расьлі,
Да шчасьлівы былі.
Коліда, коліда.
Да шчаслівы былі,
Да паслушны расьлі.
Коліда, коліда.

25
Віцебская вобласць
А ў ляску, у ляску, на жоўтым пяску
Сьвяты вечар, на жоўтым пяску*.
Пчолачкі гудуць, хатку будуюць.
Да збудавалі з трыма вокнамі.
У первае вакно зорачка сьвеціць.
У другое вакно месяц узойдзе.
У трэцяе вакно сонейка грэе.
Зорачка ўзойдзе - сьветленька будзе.
Месяц узойдзе - відненька будзе.
Сонейка ўзойдзе - цёпленька будзе.
*Рэфрэн "Сьвяты вечар" паўтараецца пасля
кожнага радка з другім яго паўвершам
 
Форум » Фольклорный архив » Музыкальный форум » Guda - Архаічныя абрадавыя сьпевы (2007)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

Меню сайта

Календарь

Block content

Статистика

Поиск