Фольклорный ансамбль "Ромашинская слободка"

Суббота, 27.04.2024, 20:45

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Надзежда Адамаўна Швед (2007) - Форум | Регистрация | Вход

[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: дядя_Миша, Музыковед  
Форум » Фольклорный архив » Музыкальный форум » Надзежда Адамаўна Швед (2007) (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі)
Надзежда Адамаўна Швед (2007)
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:07 | Сообщение # 1
Генерал-майор
Группа: Администраторы
Сообщений: 457
Репутация: 0
Статус: Offline


АЎДЫЯАТЛАС
ТРАДЫЦЫЙНАЙ МУЗЫЧНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСI

Надзежда Адамаўна Швед

Серыя фонакалекцый "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі” раскрывае унікальныя сваёй гiстарычнай і мастацкай каштоўнасцю факты аўтэнтычных песенных і інструментальных гучанняў, зафіксаваных у палявых экспедыцыях Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 1960-2000-х гг. Кожны з выпускаў серыі - плён аўтарскіх навукова-даследчых распрацовак выкладчыкаў і аспірантаў-этнамузыколагаў кафедры беларускай музыкі БДАМ, вынік здзейсненага імі руплівага адбору матэрыялаў Фонаархіва этнамузыкі БДАМ. Традыцыйная музычная культура Беларусі раскрываецца ў “Аўдыяатласе” сістэмна, з улікам рэгіянальнай, арэальнай, тыпалагічнай і мелагеаграфічнай спецыфікі этнакультуры, метадаў сучаснай этнамузыкалогіі.

Фонакалекцыя “Надзежда Адамаўна Швед” рзпрэзентуе магутную песенную культуру Беларускага Палесся (традыцыя вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці), увасобленую ў творчасці аднаго з найталенавітых яе носьбітаў.

Экспедыцыйныя фоназапісы Крывашэйцавай К. 2005 г. Рагачоўскі р. Гомельскай вобл. (ФЭ БДАМ, 2Е176-2Е 178)

Песні каляндарнага цыкла

1. Гой, там над морэм, там стоіць явор (пра “коляды” і “шчодрыкі”)
2. Вой, там над морэм, там стоіць явор ("шчодрыкі")
3. Вжэ як я... як я ўжэ помню... (як вадзілі Казу)
Во-го-го, Коза, ва-го-го, сера (“водзілі Козу”, “прыходзілі, шчодруковалі”)
4. У нас жа ходзілі - зьвезду робілі, ды шчэ й круцілася, помніш?
як хадзілі са зьвяздой)
5. Ой, новое нарождэнэ Божое сілы (“на Рожэство”)
6. Ну, это ж Нарожджэньне... (як раней спявалі)
7. Була ў міне цётка Матруна (“про кудзелю”)
8. Хто якія, якія знаеце - пейце (пра веснавыя песні)
Ох, ты весна, весняночка (э) ("весною сьпевалі")
9. Карагод - то песьню я знаю...
My па вуліцы карагод ведзём ("хадзілі... кружком і сьпявалі")
10. У нас на Тро... у НАС на Тройцу тo... (пра Тройцу)
Ой, дума ж моя дума (“на Тройцу”)
11. А шчэ... шчэ знаеце, што... (каментар да траецкай песні)
Чумак водку пье, в його грошы е ("на Тройцу", "выпіваюць да спяваюць")
12. Скажыце, а ў вас на Тройцу русалку не рабілі? (пра Русалку)
13. А дзяўчаты ў вас не куміліся раней? (пра кумленне)
Ох, куме, куме, добра гарэл(ы)ка
14. .. .Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?.. (пра Купальле і жніво)
Негодзяй, негодзяй, неўмувато дзев(ы)ко (“жніво”)

Вяселле (’’свадзьба ”)

15. Ох, што ж это да за дзерево (“свадзьба”, "як прыбіраюць маладую")
16. Вой, ступіла Машэнька на парог
17. Сядзьмо, мамко, повечэраймо
18. Закідай, маці, д(ы)рова 00:29
19. Ох, едомо, едом ("як вязуць" маладую) 00:56
20. Короваю, ты наш(ы) раю
Чыйі, чыйі коровай вушэй (каравайныя з каментарам) 02:02
21. Бувало ж каравая саджаюць у печ, лапату, і місяць, i... да кажэ: Ой, котора коровай месіла 01:04
22. Ужэ несуць коровай, дзеляць... (каравайная з каментарам) Наша печка сокочэ ("як несуць" каравай) 00:49
23. Ох, і мамочко ж(ы) моя 01:17
24. Покоцілі, покоцілі медавую бочку 00:24

Пазаабрадавыя песні

25. Ой і я, малада, па лугу хадзіла 02:11
26. Про курі поспувайце, піўня
Куры мае, куры, куры-шчэбетуры 02:41
27. Каціліся вазы з горы і ў даліні сталі 02:46
28. Калі ж аны, бачыце... (заўвагі пра калектыў) 00:36
29. Ой, і з горы да ў доліну ("то колішня песьня") 01:38
30. Ой, у полі на ролье 03:02
31. Ой, што ето за ўдова 04:14
32. Зайшоў месіц, зайшоў ясны, зайшоў за камору 03:46.
33. Росьціце, гурочкі, ў чатыры лісточкі. Эй!
Вот у нас... (каментары пра манеру выканання) 03:12
34. Ох, вішэнька, черем(ы)шына, што стоіш, не родзіш? 01:59

Агулыіая працягласць гучання 63:35

№№ 2,3,7,8,9,12-24,29,30,34 - Швед Н.А.
№№ 1,4-6,11 - Швед Н.А. разам з сястрой, Баран Евай Адамаўнай (падводзіць)
№№ 10,25,26,27,31,32,33, - усе разам, пачынае Швед Н.А.
№№ 9,20,28 - каменціруе Раманава З.С.

Аўтар-складальнік: Кацярына Крывашэйцава
Рэстаўрацыя гуказапісаў: Сяргей Багданаў
Каардынатар серыі: Таццяна Бярковiч
© 2007 The Belarusian State Academy of Music

Скачать (+буклет) - 165 Мб / 320 кБит/сек:
https://cloud.mail.ru/public/HtRG/wKkGKEuoV
Прикрепления: 2233111.jpg (114.7 Kb)
 
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:08 | Сообщение # 2
Группа: Гости





Стварэнне ёмістай і рэльефнай панарамы традыцыйнай музычнай культуры Беларусі, закладзенае ў якасці адной з асноватворных ідэй “Аўдыяатласа”, наўрад ці магчымае па-за раскрыццём музычна-традыцыйных сусветаў асобных прадстаўнікоў гэтай культуры. Фонакалекцыя “Надзежда Адамаўна Швед” рэпрэзентуе песенную традыцыю в. Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, адбітую ў творчасці аднаго з найталенавітых яе носьбітаў.

Своеасаблівасць названай традыцыі надзвычай выразна высвецілася ва ўмовах жывога “дыялогу культур” падчас экспедыцыйнага запісу ў в. Стоўпня Рагачоўскага раёна Гомельшчыны, у якім Надзежда Адамаўна ўдзельнічала поруч з гуртом тутэйшых жанчын.

Натуральна, што супастаўленне рознатэрытарыяльных традыцый, нягледзячы на іх адносна невялікую геаграфічную адлегласць, выяўляе прынцыповую несумяшчальнасць прыналежных ім песень каляндарнага і сямейна-родавага цыклаў. Гэтая акалічнасць прасочваецца ў пастаянных заўвагах Надзежды Адамаўны аб песенна-абрадавых формах менавіта сваёй традыцыі: “Як я ўжэ помню...", “у НАС на Тройцу, тo...", “У нас такім моцівом і сьпевалi”.

Рагачоўскія спявачкі адно дзівяцца ведам Надзежды Адамаўны:
- Паляшчучыха етая, дзе яна сядзела?!
- Ты ўжэ нам паспісай ("перапішы словы сваіх песень - К.К.) - будзем пець па-беларускі.
I нават зладжанае гуртавое спяванне познетрадыцыйных узораў не хавае інтанацыйнай неідэнтычнасці галасоў яе ўдзельнікаў, што добра адчуваюць і самі выканаўцы:
- Boт, вот у нас, у нас уводзяць, а у вас - напрамую (Н.А.)
- Напрамую - беларускае, а ты - "О, о".... Пакуль наокаесься... Пакуль на "о", а мы на "а".
- Вот у вас напрамую, а ў нас уводзяць (Н.А.)
- Я напрамую, а ты крывіш!
Каляндарна-песенны цыкл Жыткавіцкага раёна ў фонакалекцыі рэпрэзентаваны напевамі трох сезонаў - зімы (№ 2 - абходная шчадроўка з рэфрэнам “Святы вечар добрым людзям!”, № 3 - “Каза” на той самы тыпавы напеў, № 5 - псальма “на Рожэство”), вясны (№ 8 - загуканне вясны, № 9 - веснавы карагод - "хадзілі кружком і сьпявалі", №№ 10, 11, 13 - прымеркаваныя да Тройцы) і лета (№ 14 - жніво).

Сямейна-родавы цыкл прадстаўлены напевамі вяселля (№№ 15-24). Асобны раздзел калекцыі складаюць песні познетрадыцыйнага пласта, у ліку якіх - балады (№№ 31, 32), сямейна-пабытовыя (№№ 29, 30), лірычныя (№№ 27, 34) і жартоўныя (№№ 7,26).

У фонакалекцыю ўлучаны расповеды, каментары і заўвагі аб спевах і абрадах, якія не толькі ствараюць яскравыя вобразы традыцыйнай культуры ў яе жывым бытаванні, але і выяўляюць адметнасць яе носьбітаў як культурна-антрапалагічнага тыпу.

Кацярына Крывашэйцава

Creating of three-dimension panorama of Belarusian traditional music culture, which is one of the crucial ideas of the “Audioatlas”, is hardly possible without an exposure of its individual representatives. The collection «Nadzezhda Adamauna Shved» displays a song tradition of the village of Perarou (Zhytkavichy District, Homel Region), incarnated in the singing of one of its most talented holders.
Features of this tradition especially vividly came to light during the recording in the village of Stoupnya (Rahachouski District), where Nadzezhda Adamauna sang with a group of the natives. The recording shows that calendar and family song traditions of different places of Belarus are not equal. Even during the performing of later tradition songs, which are more homogeneous in their style, the sound of Nadzezhda Adamauna and that of the other participants is not identical.
The collection represents a calendar song cycle of the Zhytkavichy District, including the tunes of the three seasons - Winter (№ 3 - “shchodry”, № 4 - “kaza”, № 5 - Christmas psalm), Spring (№ 8 - “zahukanne viasny”, № 9 - spring round dance, № 10, 11, 13 - Whitsunday songs) and Summer (№ 14 - harvest time song). The family cycle is represented by wedding tunes. A separate part of the collection includes later traditional songs - ballades (№№ 31, 32), family-common (№№ 29, 30), lyric (№№ 27, 34) and jocular (№№ 7, 26).
The collection includes narrations and comments on the songs and rites, that paints a graphic vivid picture of the traditional culture as well as it reveals the peculiarities of its holders as the cultural anthropological type.

Katsiaryna Kryvasheitsava
 
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:10 | Сообщение # 3
Генерал-майор
Группа: Администраторы
Сообщений: 457
Репутация: 0
Статус: Offline
ТЕКСТЫ

№1

Е.А.: ... раньшэ ж былі первые Коляды і вторые. Первые Коляды былі, а другія - шчодрыкі былі! Ты вот старэйшая і ні знаеш!
Н.А.: To другія - шчодрыкі, да я ж кажу “сьвяты вечар.... ”
Е.А.: Ето ж ек на шчодрыкі - то "Шчодры вечор ”, а ето - “Сьвяты вечор ”
Н.А.: Сьвяты. Я ж “сьвяты ” й кажу!
Е.А.: Ну. Да то, ето ты ж раскажы, што на первые Коляды - ето було сьвяты, на сьвяты вечор, а шчодры - ето ўжо на Шчодра...
Н.А.: Шчодрыкі...

№2

Вой, там над морэм, там стоіць явор, Сьяты вечор ды й добрім людзям!
На том яворы сам сокол седзіць, Сьяты вечор ды й добрым людзям!
Сам сокол седзіць, у морэ гледзіць, Сьвьяты вечор ды й добрім людзям!
У морэ гледзіць, з рібкой говорыць, Сьвьяты вечор ды й добрім людзям!
Ох, рібко, рыбко, як жэ ты глыбко, Сьвьяты вечор ды й добрім людзям!
А ты глыбоко, а я вусоко, Сьвьяты вечор ды й добрым людзям!
Тобою, рыбко, госьцям йідаці, Сьвяты вечор ды й добрым людзям!
А моім пером пісьма пісаці, Сьвьяты вечор ды й добрым людзям!
Пісьма пісаці, до войска слаці, Сьвьяты вечор ды й добрым людзям!

№7

Була ў міне цётка Матруна, опа мене пу базарі пуводзіла,
Она мене пу бозарі пуводзіла, за трі грошы кудзеліцу мне ўкупіла.
Положіла кудзеліцу у сьветліцу на поліцу - лежыць, лежыць кудзяліца, надуласа.
Лежыць, лежыць кудзяліца, надуласа. Ох, пошла б я до жыночкі, гарэлочкі напіласа.
В поніділок на похмілье я лежала,
а во второк тры ніточкі тонюсянькі, бялюсянькіх я напрала,
А ў середу два музолі намуліла, ек прыіехаў мой жа мілы - показала.
- Гуляй, гуляй, моя міла, ня трудзіса, прыйдзе весна, прыйдзе красна, лето цёплэ, Прыйдзе весна, прыйдзе красна, літо цёплэ - вось і гэтак, моя міла, будзе добрэ.
Ек наросьце на доліне ліст лопуховой,
то й сошыем шарахванчык-расшахванчык расшахністы-размахністы, лапуховой.
Булі в іго козы папову,
поб’едалі шарахванчык-расшахванчык расшахністы-размахністы, лапуховой.
Ішла кума до куму вуліцою, осьвеціла вуліцу... куріцою.
- Як жэ тобі, кумко, не стыдно - [с]крузь сорочку тонюсеньку бялюсеньку усе відно? Булі в ёго козы папову,
поб’едалі шарахванчык-расшахванчык расшахністы-размахністы, лапуховой.

№8

Е.А.: Ну якія, якія знаеце - пейце, скажэце, што весною такія пелі, і ўсё...
Н.А. (смяецца): To к весьні ж трэ, штоб подходзіло!..

Ох, ты, весна, весняночка(э), ох, чые ж ты дочка, Мар(ы)яночка?
Усе людзі попралі, поткалі, ох, я, молодая, не прала,
Ох, я, молодая, не прала, а ўсе кужэль под лёд пускала.
- Ох, ты, кужэль, кужэлю, волокенцы, да прыплуві к сьвёкру под окенцы,
Да послухай, послухай, кужэлёч(ы)ку, што мой сьвёкор говорыць.
- Ох, говорыць сьвёкор(ы), говорыць, што леніво дзіця, леніво,
да да свое дзело дремліво.
- Ох, ты, кужэль, кужэлю, кужэлёчку, подплуві мойго бацька комарочку,
Да й послухай, послухай, кужэлёчок, што жэ мой(і) бацько говаріць.
- Ох, говоріць бацько, гаворіць, што робочэ дзіця, робочэ,
да на свое дзело й охвочэ:
Крос(ы)на т(ы)кало - сьпевало ж,
Кудзяліцу прало - сьпевало, пошла по водзіцу бежэчком,
пошла по дровэнька скорэнько.
- Ох ты, вуголь, вуголю, вуголёчку, под(...) мо[йго] бацька комарочку.
 
ГостьДата: Суббота, 30.08.2014, 00:12 | Сообщение # 4
Группа: Гости





№14

Негодзяй, негодзяй, неўмувато дзев(ы)ко пошла в поле жыто жа(у!)ць.
(I) неўмуваная, неўдзеваная, заваліласа сгіа(у!)ць.
Не даходжаючы своёй посталучы, заваліласа й спа(у!)ць.
- Ох, ты, хлопчычок, ты малойчычок, пошый ты мне положо(у!)к.
- Ох, ты, дзевочко, ты малодзенька й, німа ў мене полотна(й!)
- Ох, ты, хлопчычок, ты малойчычок, пошый ты мне хоць зрэбной!
Негодзяй, негодзяй, неўмувато дзев(ы)ко пошла в поле жыто й жа(у!)ць.

№20

Короваю, ты наш раю, я жэ цебе прыбіра[ю],
Да будомо ручкі муці, да будом на вішэньку ліц[і],
- вот ідуць воду льюць на вішню
Коб вішэнькі розвіваліса, молодыя красоваліс[а]

Н.Е.: У вас было красівей, у тым Палесьсі...
Н.А.: А ек коровай...
З.С.: У іх - да, у іх, бачыце, іх маці сьпявала там ўсё, меснае, у іх ўсё перадавалася! А ў нас заціралася - асобінна у нас у Стоўпні, тут сьехаліся другія, тут пераехалі (кажны год) маладыя папалняліся, і ніяк ні найці...
Н.А.: У нас во, ек короваі, короваі - вот у молодое коровай, іў молодого коровай, ўжэ спуваюць:
Чы-й(і), чы-й(і) ко-ро-вай(і) ву-шэй, чы-й(і), чы-й(і) ко-ро-вай ву-шэй? – Наш, наш ко-ро-вай вуш[эй]!
Лезе на стул:
Чы-й(і), чы-й(і) ко-ро-вай(і) ву…
- под саму столю!
ву-шэй, чы-й(і), чы-й(і) ко-ро-вай ву-шэй? - На-ш(ы),нашко-ро-вайвуш[эй]!

- Вон, вон, сорокі с хаты, налецелі ворон[ы].
Налецелі вороны, да с чужое сторон[ы].
О, сорокі да на двор лецяць, а вороны да добро едзяць.

№28

З.С.: Калі ж аны, бачыце, яны - Жыткавіцкі раён, у нас ішчэ і брагінскія сьпяеаюць і етыя рагачоўскія, і кармянскія - хто адкуль, і тады от так палучаіцца. Вот есьлі я зь ёй пяю - я ж ужэ ж ні магу па-ейнаму пець, ужэ во і гаворка ж ужэ не та ў яе- вон акцэнт такі, слава такія...
Н.А.: Чэ! Чаго ж ты!.. Тыж... Так жэ ліпнеу нас з шобою!..
З.С.: Дык я знаю, што, дык ліпне з усімі, а што, што во так во, гаворка ж не такая яку вас! Н.А.: А, ну да, говорка не така, да, да, да...

№30

- Ой, у полі на ролье , ой, там оралі й удов(э)цы й!
Й оны воруць да й вораць, ой, ды про жонок говораць:
- Ох, перва жонка лучшая, вой, а другая худшая.
С первой жонкой дзеток мав, ой, а з другою розогнав.
- Йдзеце, дзеткі, служыці, ой, бо мачухе труд(ы)но жыць.
Однэ пошло до попа, ой, а дрэгэе - до дзьяка,
А другэе до дзьяка, ox, а трэйцее до пана,
Ох, трэйцее до пана, ой, бо мачуха пагана.
Нешто ў лесі гукае - ой, бацько дзеток шукае:
-Хадзеце, дзеткі, до дому, ой, трудно жыці самому!
- Жыві, татко, ек Бог даў, ох, што харошу жон(ы)ку в(э)зяў.
 
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:24 | Сообщение # 5
Генерал-майор
Группа: Администраторы
Сообщений: 457
Репутация: 0
Статус: Offline
Надзежда Адамаўна Швед



На здымку (злева направа): Лук’янава Раіса Фёдараўна (1939 г. н., нар. у в.Вуглы Рагачоўскага р-на), Цішкова Ганна Лаўрэнцьеўна (1924 г. н., нар. у в.Хімы Рагачоўскага р-на), Нікіфарава Марыя Іванаўна (1934 г. н., нар. у в.Вуглы Рагачоўскага р-на), Раманава Зінаіда Савельеўна, дырэктар дома культуры, Кухарэнка Надзежда Емельянаўна (1933 г. н., нар. у в.Канапліцы Рагачоўскага р-на), Швед Надзея Адамаўна (1927 г. н., нар. у в.Перерог Жыткавіцкана р-на) в.Стоўпня Рагачоўскага раёну.

Экспедыцыя – заўжды прыгода, поўная амаль дэтэктыўных росшукаў, безвыніковых блуканняў, транспартнага і побытавага экстрыму. У спадзяванні на рэдкі падарунак лёсу – незабыўную сустрэчу. Але гэтай восенню мне пашчасціла.

Традыцыйная працэдура пашпартызацыі:

– Так, гдзе… у якой дзереўні родзіласа я? Ці казаць вобшчэ?
– Кажыце, як вас зваць…
– Ну, а потым – ў якой дзереўні родзіласá?
– Да.
– Да?! То я ж далеко родзіласá?
– Ну, кажыце, кажыце!
– Ну… Швед Надзежда Адамаўна…

Маленькая, жвавенькая жанчынка. Язык не паварочваецца назваць яе бабуляй – відаць адразу, што душою яна маладзейшая за многіх маіх аднагодак.

– Родзілась дваццаць чэцьвёрто апрэля, перэд Паскою…
– Якога года?
– Дваццаць седзьмого.
– І дзе вы радзіліся?
– Дзерэўня… Жытковіцкі раён, дзереўня Перэрог.

Пэўная экзатычнасць сітуацыі палягае ў тым, што запіс адбываецца ў вёсцы Стоўпня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, і Надзежда Адамаўна ўваходзіць у склад гурта больш-менш тутэйшых жанчын. Для Рагачоўшчыны, дзе жыве багата перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў, падобныя «інтэрнацыянальныя» гурты – з’ява цалкам звыклая. Для даследчыка – унікальная магчымасць стаць сведкам жывога «дыялогу культур».

Зразумела, што каляндарныя і сямейна-абрадавыя песні ўдзельнікі такіх не зусім звычайных калектываў спяваюць па чарзе, кожны – свае. Тут ад пачатку рэй вядзе Надзежда Адамаўна, якая з піянерскай гатоўнасцю радасна адгукаецца, бадай, на кожнае пытанне:

– Я ведаю!
– Я поспеваю!
– То я ўмею, я проспеваю!
– А шчэ… Шчэ знаеце, што…

Спраўджаная мара фалькларыста!

Да таго ж яна не горш за збіральніка ведае, якіх яму песень трэба:

– Эту скрозь спеваюць. Эта, эту жа ўжо спеваюць, па целеві­зару, скрозь… Вот такія, што не спеваюць, кобы…
суправаджае спевы тлумачэннямі і амаль тэрміналагічнымі ўдакладненнямі)

– У нас такім моцівом і сьпевалі.
не паддаецца на жартаўлівыя правакацыі з боку сваіх паплечніц)
– Якія знаеце – пейце, скажаце, што вясною такія пелі, і ўсё…
– То к весьне ж трэ, штоб подходзіло!
не пакутуе, як іншыя, на беспадстаўную сціпласць)
– Я, во, ўсьлед гула, я не знаю, ці так, ці не…
– Добрэ. Я гула, так добрэ.
Прикрепления: 2659100.jpg (55.1 Kb)
 
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:25 | Сообщение # 6
Группа: Гости





Музыковед, Тутэйшыя спявачкі адно зайдросліва дзівяцца ведам Надзежды Адамаўны:
– Паляшчучыха етая, дзе яна сядзела?!
А тая, нягледзячы на відавочную ахвоту да спеваў, не забываецца сціпла саступіць астатнім «права голасу»:
– Я про кудзелю проспеваю, толькі, мо, Надзя рожэственныя нейкія знае, не?
Рагачоўцы, у сваю чаргу, заахвочваюць «паляшчучыху» да «культурнага абмену»:
– Ты ўжэ нам паспісай1 – будзем пець па-беларускі.
З познетрадыцыйным рэпертуарам у «шматнацыянальнага» гурта атрымліваецца больш гладка, хаця са сваімі нюансамі:
– Вот, вот у нас, у нас уводзяць, а у вас – напрамую, – каментуе адметнасці манеры спявання Надзежда Адамаўна.
– Напрамую – беларускае, а ты - «О, о», – перадражніваюць яе тутэйшыя. – Пакуль наокаесься… Пакуль на «о», а мы на «а».
– Вот у вас напрамую, а ў нас уводзяць, – гне сваё «паляшчычуха».
– Я напрамую, а ты крывіш!– смяюцца тыя.
– Калі ж яны, бачыце, яны – Жыткавіцкі раён, у нас яшчэ і Брагінскі сьпяваюць, і етыя Рагачоўскія, і Кармянскія, хто адкуль, і тады во так палучаіцца… – апраўдваецца дырэктар стаўпнянскага дома культуры, Зінаіда Савельеўна. – То есьлі я зь ёй пяю, я ж ужэ не магу па-ейнаму пець… Ужэ во і гаворка ж ужэ не та, ў яе ж во, акцэнт які, слава ж такія…

– Чэ!… Чаго ж ты… Ты ж… Так жэ ліпне у нас з тобою!.. – ад абурэння ледзь не падскоквае Надзежда Адамаўна.
– Дак я знаю, што дык ліпне з усімі, а… што ж… а што во так во гаворка ж не такая ў вас…
– А, ну, говорка не така, да-да-да, – падумаўшы хвілінку, хуценька пагаджаецца.

У працэсе запісу Надзежда Адамаўна яшчэ не раз падцвярджае неадпаведнасць свайму каляндарнаму ўзросту.
– У нас во, як караваі… Караваі, вот у молодое коровай, і ў молодого коровай. Ўже спеваюць:
Лезе на стул)
под саму столю!)
Не прыпыняючы спеву, яна лёгенька ўскоквае з нагамі на стул і цягне ўгору рукі з уяўным караваем.

Яшчэ адзін штрых да партрэта Надзежды Адамаўны: калі яна даведалася, што мае адбыцца запіс, то, не змушаючы доўга сябе ўгаворваць, запрэгла каня і сама прыехала ў Стоўпню, за пяць кіламетраў ад свайго дому – абы папець.
 
Па матывах гэтай сустрэчы склалася фонакалекцыя, названая паводле імя галоўнай гераіні «Надзежда Адамаўна Швед». Дапытлівы этнамузыколаг пераканаецца, што ў калекцыі рэпрэзентаваны розныя жанры і гісторыка-стылявыя пласты песеннай традыцыі Жыткавіцкага раёну – поўны каляндарны цыкл («шчодрык» – № 2; «Каза» – № 3; псальма на Раство – № 5; вясна – № 8; веснавы карагод – № 9 – «хадзілі кружком і сьпявалі»; прымеркаваныя да Тройцы – №№10, 11, 13; жніво – №14), вяселле (№№ 15-24), балады (№№ 31, 32), сямейна-пабытовыя (№№ 29, 30), лірычныя (№№ 27, 34) і жартоўныя песні (№№ 7, 26), дапоўненыя каларытнымі разважаннямі і расповедамі выканаўцаў пра абрады і спевы.
 
Бадай, нікога не пакіне абыякавым чутны літаральна ў кожнай інтанацыі талент і тэмперамент Надзежды Адамаўны, роўна яркай і арганічнай у адзіночным і гуртавым спяванні, у ранне- і познетрадыцыйным стылі, у сур’ёзным і жартаўлівым. Наўмысна неадрэдагаваныя, «непрыгладжаныя» дыялогі і рэплікі, нават паўзы і староннія гукі даюць адчуванне жывога кантакту з традыцыяй. І нагоду для роздуму пра лёс і сэнсы нашай культуры.
 
Кацярына Крывашэйцава
асп. кафедры беларускай музыкі)
Фота аўтара

http://oldsite.bgam.edu.by/bgam_ru/vestnik-9.htm
 
МузыковедДата: Суббота, 30.08.2014, 00:35 | Сообщение # 7
Генерал-майор
Группа: Администраторы
Сообщений: 457
Репутация: 0
Статус: Offline


За”кампакт”аваныя бабулькі

Ажыятаж з удзелам тэлебачання панаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Бо падчас ХVI навуковых чытанняў памяці Л.Мухарынскай, акрамя дакладаў “па секцыях” і музычных прынашэнняў-дывертысментаў, складзеных з беларускай музыкі розных часоў, тут адбылася прэзентацыя праекта “Аўдыёатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”.

Прэзентаваліся два кампакты: “Музычныя традыцыі масленіцы беларускага Падняпроўя” і “Надзежда Адамаўна Швед” (менавіта Надзежда, як гэта вымаўляецца ў вёсцы Перароў, што на Гомельшчыне). Удзельнічала ў прэзентацыі і сама 70-гадовая спявачка, якая ўжо пры жыцці стала легендай, годнай увасаблення не толькі ў дакументалістыцы. І выдала такі “сольнік”!

А вось дыск яе дакладней было б назваць “Швед і К”: запісы рабіліся ў іншай вёсцы — Стоўпня, дзе Адамаўне давялося спяваць з мясцовым гуртом жанчын, знаходзячы “паразуменне” паміж фальклорнымі традыцыямі розных арэалаў. Гэта толькі для недасведчаных і там, і тут — Гомельшчына. На справе ж — паўсюль свае асаблівасці. Каб іх змог адчуць кожны зацікаўлены, на дыску змешчаны не толькі ўласна песні, але і размоўныя каментарыі да кожнай — не “прыдуманыя”, а тыя, што адбываліся непасрэдна падчас экспедыцыйных запісаў.
Калі “шведаўскія” запісы рабіліся ў адзін заход, дык масленічныя — на працягу 40 гадоў, рознымі экспедыцыямі. Уяўляеце размах і ўзровень сістэматызацыі? А ёсць жа яшчэ і нотныя “расшыфроўкі” некаторых песень, прыведзеныя ў буклетах да дыскаў (няма чаго і казаць, самі даследчыкі маюць расшыфроўкі ўсіх песень, але для іх публікацыі патрабуюцца зусім не “буклетныя” маштабы). Застаецца спадзявацца, што выпуск аўдыёатласа будзе працягнуты. Не толькі таму, што попыт на падобныя навуковыя зборы — найвялікі (дарэчы, тыраж у 100 асобнікаў — зусім не для продажу, хіба для “падарункаў”). А таму, што культура — гэта тое, што зберагаюць для нашчадкаў. І не “здзіраюць”, бы старыя шпалеры, каб зрабіць “еўрарамонт”.
— У наш кабінет народнай музыкі, — усміхнулася пасля “афіцыйнай часткі” яго загадчыца, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Бярковіч, — звяртаюцца многія дзеячы мастацтва, асабліва кампазітары. Нядаўна “Аляксандра і Канстанцін” званілі, цікавіліся нашымі калекцыямі. Так што будзем чакаць “ходу ў адказ” ад нашых творцаў.

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=297
Прикрепления: 1831933.jpg (32.8 Kb)


Сообщение отредактировал Музыковед - Суббота, 30.08.2014, 00:35
 
Форум » Фольклорный архив » Музыкальный форум » Надзежда Адамаўна Швед (2007) (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

Меню сайта

Календарь

Block content

Статистика

Поиск