Guda - Ігры багоў (2005)
|
|
дядя_Миша | Дата: Понедельник, 27.02.2012, 00:41 | Сообщение # 1 |
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Статус: Offline
|
Працягласьць 34.07:
1. Паданьне аб утварэньні зямлі ... 0.36 2. Даўней жылі людзі, ня вералі богу (перадвелікодная паставая) ... 4.29 3. Аповяд пра Цмока ... 1.05 4. А дзе ты Юр'я ўрасіўся (юраўская) ... 1.19 5. Юр'я, уставай рана (юраўская) ... 1.35 6. Песенька мая хароша (пахаваньне стралы) ... 0.57 7. Аповяды пра агонь нябесны і агонь зямны ... 1.30 8. Ішла Купалка сялом (купальская) ... 0.48 9. Ды, гарэла Купайло на горэ (купальская) ... 2.05 10. Дзе ты, Купала, купалася (купальская) ... 1.31 11. Сьвяты Яня, дзе дасюль быў? (купальская) ... 2.23 12. Чырвоная рожа (купальская) ... 1.32 13. Аповяд пра ігру Сонца ... 0.25 14. Гуляла соняйка (купальская) ... 1.10 15. Паданьні пра Сонца, Месяц і Зару ... 2.09 16. Ой, месяцу, месяцу, да ўзыйдзі ранюсенька (купальская) ... 0.54 17. Зара мая вячэрняя (жнiўная) ... 1.05 18. Блізьнечы міт - паданьне пра браткі ... 1.05 19. А на Купала на Йвана (купальская) ... 1.54 20. Аповяд пра Спарыша ... 0.20 21. Хадзіў Раю на вуліцы (дажынкі) ... 2.21 22. Пярун-Перуне (замова) ... 1.50 23. Заключэньне ... 0.11
Скачать - 138 Мб - 320 kbts
Источник: http://www.perunica.ru/miusik....07.html См. также: http://guda.fromby.net/ http://guda-group.livejournal.com/
|
|
| |
дядя_Миша | Дата: Понедельник, 27.02.2012, 00:47 | Сообщение # 2 |
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Статус: Offline
| Ігры багоў Звала Купалка Ільлю на ігру. - Хадзі, Ільлішча, к нам на йгрышча. (Фрагмэнт купальскай песьні)
Ігры, ігрышчы - абрадавыя сьвяточныя дзеі, без якіх не абыходзіліся ні Купальле, ні Каляды. Паводле этымалягiчнага слоўніка, сэнсавым напаўненьнем слова "ігра" зьяўляецца архаічны комплекс значэньняў "сьпевы са скокамі", а карані значэньня слова варта шукаць у індаэўрапейскім мінулым, дзе яно мела прыналежнасьць да сакральнай сфэры.
"ІГРЫ БАГОЎ" - сольная праграма, створаная фальклорным гуртом "GUDA" паводле найбольш яскравых мiталягiчных сюжэтаў. Яе складаюць абрадавыя песьні - найстаражытнейшы пласт традыцыйнай культуры беларусаў. У абрадзе чалавек зьвяртаецца да багоў і продкаў. Абрадавая песьня нясе ў сабе звароты да бостваў, яна прасякнута прадчуваньнем і адчуваньнем іх прысутнасьці. Нашы прашчуры лічылі, што менавіта пад час абраду багі зьяўляюцца ў сьвеце людзей, пры гэтым часта набываюць людзкое аблічча, бяруць удзел ва ўсіх найважнейшых падзеях жыцьця чалавека.
Распачынае праграму архаічны касмаганічны міт - легенда аб утварэньні нашай зямлі - фрагмэнт паданьня пра князя Бая ды яго верных сабак - Стаўры і Гаўры. Працягваецца аповяд песьняй пра Цмока: - Даўней жылі людзі - ня вералі Богу, Ня вералі Богу, а вералі Цмоку, Аддавалі Цмоку ў дзень па чалавеку… Вось прышла чародка да нашага цара… Адна была цурка - да й та маладзенька… Вось прывезьлі цурку да сіняга мора… Буйны волны плешчуцца, а цмок выплываець… Адкуль узяўся Юр'я, святое Ягор'я… Канём намагаець, кап'ём працінаець, Нягіннага Цмока са сьвету зжываець… (Фрагмэнт перадвелiкоднай песьнi, запісанай ўдзельніцамі гурта GUDA ў 1992 г. ў в. Загацьце Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці ў этнаграфічнай экспэдыцыі "Зьмееў камень".)
Сюжэт песьні, як і паданьне пра Цмока, якое яшчэ сёньня можна пачуць на поўначы Беларусі, - фрагмэнты мiту, ядро якога ўтварае аповяд пра двубой грамоўніка і Вялеса. Шматлікія паралелі, да прыкладу, міт пра Пэрсэя і Андрамеду, вядомы ў іншых народаў.
Юр'я (Сьвяты Юр'я) - увасабленьне жывой сiлы прыроды і сьвята вясны, хрысьціянізаваны вобраз Ярылы. На думку адных дасьледчыкаў, Ярыла -- а дно з увасабленьняў грамоўніка (магчыма, сын), іншых - сонечнае божышча. Грамоўнік і міт аб яго барацьбе з супраціўнікам Вялесам стаіць у цэнтры індаэўрапейскай міталёгіі.
У паданьнях Вялес паўстае ў выглядзе зьмеепадобнай істоты - цмока. Легенды пра зьмея-цмока, зьмея-краўца, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, надаюць яму здольнасьць зьмяняць сваё пачварнае аблічча на прыцягальнае хараство юнака, якi нават заляцацца да дзяўчат. Супраціўнік грамоўніка знаходзіцца ўнізе - пад гарой, пад дрэвам, ля вады. Яго ўладаньні - свойская жывёла і пашы. Грамоўнік знаходзіцца ўверсе - на вяршаліне дрэва, небе, гары, скале. Ён перасьледуе свайго супраціўніка і забівае яго, пасьля чаго пачынаецца пладаносны дождж з громам і маланкай.
Зямны агонь, як і полымя, што спараджае Пярун у аблоках, лічыўся шаноўным боскім госьцем. Шэраг сюжэтаў аб нябесным вагні і яго зямных увасабленьнях можна знайсьці ў беларускіх купальскіх песьнях: А на Купала Сонца йграла, Над Горкамі калясом стала. ... Сягоньня ў нас Купала, То-то-то. Ня дзеўка агонь клала, Сам бог агонь раскладаў, Усіх сьвятых да сябе зваў. (Фрагмэнты купальскіх песьняў)
|
|
| |
дядя_Миша | Дата: Понедельник, 27.02.2012, 00:47 | Сообщение # 3 |
Генералиссимус
Группа: Заблокированные
Сообщений: 1665
Статус: Offline
| Купальскія песьні займаюць цэнтральнае месца ў праграме "Ігры багоў". У іх тэкстах увасоблены ідэі, тэмы, уласьцівыя найбольш архаічным пластам індаэўрапейскай міталёгіі. Блiзьнечая тэма i матыў рознаполавасьцi блiзьнятаў ды iнцэстуозных адносiнаў памiж iмi рэканструюецца паводле асобных традыцыяў, у тым лiку i беларускай. ...А брахнейка жоўценькі, А сястрыца сіненька. ...А бог мяне засьцярог, Што з сястрой спаць ня лёг. А бог мяне мілаваў, Што сястру не абнімаў. ...Пойдзем, сястра, у лясок, Мы скінемся травою, А на Йвана Купала Будуць дзеўкі... краскі рваць, У вяночкі завіваць, Сястру з братам памінаць. (Фрагмэнт купальскай песьні)
Інцэст, як вынiкае з сюжэтаў купальскiх песень, - цяжкі грэх і недапушчальная зьява, якая здараецца толькі па няведаньні. З гэтым матывам, магчыма, зьвязаны ўяўленьні пра існаваньне двуполасьці ў багоў, напрыклад, блізьнечага боства ўрадлівасьці. Да нашага часу дайшлі ўяўленьні пра Спарыш - мітычны персанаж, які мае здольнасьць забясьпечыць урадлівасьць і багацьце. Падвоены колас - спарыш, знойдзены ў полi, - прыкмета добрага ўраджаю. Парныя салярныя сымболі, выявы коней - "канькі" на дахах - можна пабачыць у вёсках нават сёньня. Спарыш, паводле сваіх функцыяў, суадносіцца з боствамі паміраючай і ўваскрасаючай расьліннасьці, напрыклад, з балтыцкім Юмісам (у латыскай мове jumis -падвоены плод).
Ідэя блізьнечасьці праходзіць праз многія міты, у тым ліку касмаганічныя. Ад неба як мужчынскага пачатку паходзяць яго дзеці-блізьняты - "сыны неба" - грэцкія "Дыяскуры", старажытнаіндыйскія "сыны бога неба", латыскія "дзеці бога" і "ранішняя зара - дачка бога", літоўскія "сыны бога". Калядная беларуская песьня апісвае "нябесную сям'ю" наступным чынам: ... Стаіць сьвятліца нова зрублена. У той сьвятліцы чатыры акенцы: У першым акенцы - да яснае сонца, У другім акенцы - да ясны месяц, У трэцім акенцы - да дробны зьвёзды, У чацьвертым акенцы - да цёмна хмара. Яснае сонца - то жонка яго, Ясны месяц - то сам гаспадар, Што дробныя зьвёзды - то дзеткі яго, Што цёмная хмара - то жыта яго...
Матыў "нябесная сям'я" добра рэканструюецца на падставе беларускай, латыскай i лiтоўскай традыцыяў. Найбольш цiкавыя сюжэты можна пачуць на дыску "Iгры багоў". Што ж цiкавага падарожжа ў мiт!
|
|
| |
|
Меню сайта
Календарь
Block content
|